Вайна ва Украіне запусціла зваротную эвалюцыю сабак
Сабака, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com
Вайна ва Украіне запусціла зваротную эвалюцыю сабак, піша The New York Times. Навукоўцы выявілі, што ўздзеянне канфлікту за кароткі перыяд ператварыла былых хатніх гадаванцаў у сабак, якія больш нагадваюць дзікіх жывёл.
Спецыялісты сабралі дадзеныя аб 763 сабаках з дзевяці рэгіёнаў Украіны.
"На перадавой сапраўды часцей выжываюць сабакі з прыкметамі "дзікага" фенатыпу: стаячыя вушы, прамы хвост, менш белага колеру ў афарбоўцы", — напісанна ў даследванні.
Яго суаўтар, дактарант Гданьскага ўніверсітэта ў Польшчы Малгажата Вітэк дадала, што "вайна дзейнічае як магутны фільтр, спрыяючы рысам, якія паляпшаюць выжывальнасць у экстрэмальных умовах".