У Беларусі можна купіць палац за 90 рублёў

Палац у Дзятлаве

Палац у Дзятлаве / 34travel.me

Палац Радзівілаў у Дзятлаве (Гродзенская вобласць) зноў патаннеў, цяпер яго можна купіць за 90 рублёў (2 базавыя велічыні). Інфармацыя пра гэта размешчана на сайце Беларускай таварнай біржы.

Гэта не першая спроба ўладаў знайсці пакупнікоў на палац. Таргі спрабавалі правесці яшчэ ў верасні 2021 года. Тады за будынак папрасілі сімвалічную суму ў 145 рублёў. А потым палац падаражэў — у 2022 годзе за яго ўжо прасілі 31 тысячу рублёў.

Палац Радзівілаў у Дзятлаве быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Гэта двухпавярховая сядзіба — найкаштоўнейшы помнік архітэктуры ў горадзе. Раней там размяшчаўся корпус раённай бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.