Выйшаў апошні выпуск "Жыццё-маліна"

Мікіта Мелказёраў

Мікіта Мелказёраў / Еўрарадыё

На канале “Жыццё-маліна” выйшаў апошні выпуск праграмы. Суразмоўцам Мікіты Мелказёрава стаў экс-дырэктар беларускай службы Свабоды Аляксандр Лукашук.

Абнаўляцца канал больш не будзе.

"Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала – гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў",— напісала каманда праекту.

Гэтае інтэрв'ю запісвалі ў апошні дзень жыцця Мікіты Мелказёрава. У наступную ноч ён раптоўна памёр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.