У Маладзечне абваліліся бетонныя брылькі двух пад'ездаў у жылым доме

У маладзечанскім доме абваліліся бетонныя брылькі пад'ездаў

У маладзечанскім доме абваліліся бетонныя брылькі пад'ездаў / Kraj.by

Камунальная аварыя ў  двухпавярховым трохпад'ездным доме №14 на вуліцы Маўчанскага ў Маладзечне магла каштаваць жыццяў.

Зранку 24 лютага каля 6:45 абваліўся бетонны брылёк першага пад'езда. Праз чатыры гадзіны тое самае адбылося з брыльком трэцяга пад'езда. Пра гэта выданню Kraj.by расказала жыхарка дома Лізавета Бяляцкая.

Паводле жанчыны, яе муж Аляксандр выходзіў зранку выгуляць сабаку. Калі ён вяртаўся ў 6:30 усё яшчэ было ў парадку.

"6:45. Саша з Севам яшчэ ў кватэры, але ўжо збіраюцца выходзіць з дому. Муж — на працу, сын — у школу. Раптам мы чуем жудасны грукат. Першапачаткова не надалі гэтаму значэння. У нас такое здараецца, калі з даху абвальваюцца цэлыя гурбы снегу", — кажа жанчына.

Аднак гэтым разам быў не снег. Мужчына з сынам ледзь змаглі адчыніць дзверы з пад'езда, бо перашкаджалі абломкі бетоннага брылька.

Пасля гэтага Лізавета стала тэлефанаваць ва ўсе камунальныя службы. У 9:15 прыехалі камунальнікі, якія разбілі бетонную пліту на кавалкі і вывезлі. Потым два рабочыя пад кіраўніцтвам майстра збівалі лёд і прыбіралі снег з брылёў двух іншых пад'ездаў. Журналіст Kraj.by, які прыехаў на месца здарэння, звярнуў увагу на нахіленасць брылька трэцяга пад'езда, які чысціў рабочы. Майстар у размове з журналістам сказаў, што брылёк абваліўся не ад снегу, а ад старасці.

Потым майстар сказаў Лізавеце і журналісту, што брылькі двух астатніх пад'ездаў умацаваныя. Новы брылёк першага пад'езда паабяцаў паставіць у гэты ж дзень, а над другім і трэцім — памяняць увесну.

У 10:15 камунальнікі з'ехалі. А ў 10:50 Лізавета Бяляцкая паведаміла журналісту, што паваліўся брылёк трэцяга пад'езда, які нібыта ўмацавалі рабочыя.

У Маладзечне абваліліся бетонныя брылькі двух пад'ездаў у жылым доме
У маладзечанскім доме абваліліся бетонныя брылькі пад'ездаў / Kraj.by
У Маладзечне абваліліся бетонныя брылькі двух пад'ездаў у жылым доме
У маладзечанскім доме абваліліся бетонныя брылькі пад'ездаў / Kraj.by
У Маладзечне абваліліся бетонныя брылькі двух пад'ездаў у жылым доме
У маладзечанскім доме абваліліся бетонныя брылькі пад'ездаў / Kraj.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.