Дзіця атрымала цяжкія траўмы падчас катання на цюбінгу

Цюбінг

Цюбінг / regionorel.ru

В Уздзенскім раёне дзіця атрымала сур’ёзныя траўмы падчас катання на цюбінгу. Інцыдэнт адбыўся ўдзень 21 лютага ў вёсцы Падсацкія.

Дзіця з’язджала з горкі ў лесапаласе на вуліцы Цэнтральнай, побач з дачным участкам сваёй сям’і. Спуск перасякаў прасёлачную дарогу. Падчас чарговага з’езду дзіця сутыкнулася з заднім колам паштовага аўтамабіля УАЗ, які ў гэты момант рухаўся па дарозе.

У выніку сутыкнення хлопчык атрымаў цяжкія траўмы галавы. Яго тэрмінова шпіталізавалі. Горка не была абсталявана для зімовых забаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.