Дачакаліся: у Беларусь ідзе пацяпленне
Хутка пацяплее / pixabay.com
Вясновыя тэмпературы ўсталююцца ў Беларусі на пачатку наступнага тыдня, вынікае з прагнозу Гідраметцэнтра на бліжэйшыя дні.
У нядзелю, 22 лютага, надвор’е ў рэспубліцы будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая ссоўваецца на нашу краіну з Заходняй Еўропы. У многіх раёнах пройдзе дождж або выпадзе снег, але вецер будзе паўднёвым. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -2°С на захадзе да -12°С на паўднёвым усходзе, максімальная ўдзень -1..+5°С.
У панядзелак, 23 лютага, будзе слізка. На поўначы ўсё яшчэ захаваюцца начныя маразы да -14°С, але на поўдні замаразкаў ужо не будзе, ноччу каля +1°С. Удзень слупкі тэрмометра пакажуць -2..+5°С.
У аўторак, 24 лютага, над большай часткай Беларусі пройдзе дождж або мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5..+2°С (на поўначы ўсё яшчэ да -10°С), а максімальная ўдзень -3..+4°С.
Дарэчы, у магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя — значыць, вясна ўжо дакладна блізка.