У нядзелю ў Беларусі стане заўважна халадней

Надвор’е ў Беларусі

Надвор’е ў Беларусі / lookby.media

Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра рэзкае пахаладанне.

Тэмпература заўважна панізіцца ў ноч на нядзелю, 15 лютага. На большай частцы краіны слупкі тэрмометраў апусцяцца да -12…-17 °C, на поўначы пры праясненнях будзе яшчэ халадней: -18…-23 °C. Трохі цяплей у паўднёвых раёнах — там -7…-11 °C.

На працягу ўсяго дня на дарогах будзе слізка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.