Ад дэмаграфіі да міграцыі: як падае нараджальнасць і даражэюць кватэры? Эфір

Анастасія Лузгіна

Анастасія Лузгіна / fecebook.com

У Беларусі дэмаграфічная сітуацыя становіцца ўсё больш напружанай: нараджальнасць падае, людзі з’язджаюць за мяжу, а рэгіёны развіваюцца вельмі няроўна. Усё гэта ўплывае на эканоміку і сацыяльныя паслугі.

Што адбываецца на рынку нерухомасці? Ці лёгка ўзяць крэдыты на жыллё і наколькі яно даступнае для звычайных беларусаў?

Усе гэтыя пытанні цесна звязаныя: дэмаграфія і міграцыя фармуюць попыт, а даходы людзей і інфляцыя вызначаюць, наколькі рэальна купіць кватэру ці аформіць крэдыт.

Калі кошты працягваюць расці, а крэдыты застаюцца непад’ёмнымі, шмат хто сутыкаецца з абмежаванымі магчымасцямі на рынку нерухомасці.

Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё пагаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгінай.

Глядзіце і слухайце стрым 11 лютага ў 12:00 па Мінску. Задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.