Перамовы па аднаўленні чыгуначнага руху між Польшчай і Беларуссю ідуць 8 месяцаў

Чыгуначны вакзал

Чыгуначны вакзал / Euroradio

Пытанне пра аднаўленне пасажырскага чыгуначнага злучэння паміж Польшчай і Беларуссю прапрацоўваецца каля васьмі месяцаў, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

Спецыялісты Беларускай чыгункі падрыхтавалі ўжо ўсе неабходныя дакументы, расклады і графікі руху пасажырскіх цягнікоў. Польскія чыгуначнікі, як кажуць у Супольнасці чыгуначнікаў, таксама не пярэчаць супраць аднаўлення пасажырскіх зносін, якога няма з 2020 года.

Але рашэнне ляжыць у палітычнай плоскасці і залежыць ад Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Польскі бок ставіць некалькі ўмоваў. Палякі патрабуюць цалкам спыніць выкарыстанне мігрантаў як інструмента ціску на польскую мяжу.

Акрамя таго польскі бок настойвае на вызваленні журналіста Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў.

"Датуль, пакуль рэжым Аляксандра Лукашэнкі не пойдзе на гэтыя крокі, тэма пасажырскіх зносін з Польшчай будзе выкарыстоўвацца беларускім бокам выключна ў прапагандысцкіх мэтах і не атрымае ніякага практычнага працягу", — канстатуюць у Супольнасці чыгуначнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.