Паміж дэ Голем і Радай БНР: ці ўратуе перафарматаванне дэмсілы — эфір
Яўген Красулін / Еўрарадыё
Пасля слуханняў у Каардынацыйнай радзе Святланы Ціханоўскай наноў (сярод іншага) пачаліся размовы пра неабходнасць “перафарматавання структуры дэмакратычных сіл”. Пакуль яшчэ на паверхню не ўсплыла адна з любімых апошнім часам тэм — “перадачы Ціханоўскай сваёй легітымнасці і лідарства” некаму іншаму, але, як сведчыць гісторыя, чакаць гэтага доўга, хутчэй за ўсё, не давядзецца. Бо тых, хто здольны вучыцца, гісторыя вучыць: нават у найноўшай палітычнай гісторыі Беларусі ўсё ўжо было. І спроба “ратацыйнага лідарства” — таксама. Дый не толькі ў Беларусі.
Як доўга здольны існаваць за мяжой Урады ў выгнанні ці якія-небудзь іншыя эмігранцкія палітычныя структуры? Якім чынам у такіх структурах ладзілі перадачу лідарства, і чаму ўрад дэ Голя гэта змог зрабіць, а Рада БНР — не? Аслабляе ці ўзмацняе рух за мяжой наяўнасць некалькіх “цэнтраў сілы”, і ці ёсць у тых цэнтрах сэнс, калі на сітуацыю ўнутры краіны яны не ўплываюць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.