Ад затрымання агенткі КДБ да запрашэння Ціханоўскай у Кіеў — эфір

Іван Ступак

Іван Ступак

Ва Украіне затрымалі беларускую журналістку, якая насамрэч аказалася шпіёнкай КДБ. Прынамсі, украінскія спецслужбы сцвярджаюць, што маюць неабходныя доказы, і частку з іх апублічылі. І ўжо вядома, што вядома, што тая агентка працавала на ўкраінскім кірунку не адзін год. А ў Польшчы асудзілі польскага грамадзяніна, які працаваў на КДБ. І такіх выпадкаў, калі выяўляюць альбо агентаў, альбо завербаваных ФСБ і КДБ, ужо даволі шмат.

Чым сітуацыя з Кардаш адрозніваецца ад  затрымання ва Украіне іншых агентаў КДБ, і якім чынам у яе атрымалася так доўга пратрымацца? Ці можна лічыць супадзеннем, што раскрыццё гэтай агенткі КДБ супала па часе з заявамі Зяленскага адносна рэжыму Лукашэнкі і яго сустрэчай з Ціханоўскай? Ці гатовы ўкраінскія вайскоўцы да правакацый на беларуска-ўкраінскай мяжы як рэакцыі Лукашэнкі на візіт Ціханоўскай у Кіеў, і ці пойдзе Украіна на падтрымку ідэі стварэння Беларускай вызвольнай арміі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.