"Галоўны здзек, які ўчынілі": маці палітвязня памерла пасля суда над сынам
Палітвязні ў Беларусі / shutterstock / Fanni_2021
Былы палітвязень змог толькі аднойчы пабачыць 82-гадовую маці перад судом. Адразу пасля затрымання сына жанчына страціла зрок, а пасля суда над ім трапіла ў рэанімацыю і памерла, пішуць праваабаронцы "Вясны".
"Самы галоўны здзек, які нада мною чынылі, гэта нават не тыя маразы ў ШІЗА, а калі на тваіх вачах забіваюць маці, а на вачах маці забіваюць сына – мяне. Маці ўсё жыццё сумленна працавала, страціла руку, інвалід па працы. Пасля майго затрымання яна згасала проста на вачах. У лістах яна пісала, што за першыя два месяцы майго зняволення яна аслепла і загнулася. А ты нічога з гэтым зрабіць не можаш. Мне нават не казалі, што маці патрапіла ў рэанімацыю", — распавёў палітвязень, калі аказаўся на волі.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларус апублікаваў у сваім ютуб-канале відэаролік, у якім параўнаў Лукашэнку і Пуціна з Гітлерам і Мусаліні, а таксама правёў паралелі другой сусветнай з расійска-ўкраінскімі войнамі. У кастрычніку 2022 года яго затрымалі на працоўным месцы.
У 2023 годзе мужчыну асудзілі па пяці крымінальных артыкулах на пяць гадоў калоніі, а ютуб і тэлеграм-каналы палітвязня прызналі "экстрэмісцкімі фармаваннямі". У снежні 2025 года мужчыну выпусцілі па памілаванні і прымусова дэпартавалі з Беларусі.