У івацэвіцкай папраўчай калоніі №22 адключылі ацяпленне — праваабаронцы

Папраўчая калонія №22

Папраўчая калонія №22 / ТРК "Брэст"

У івацэвіцкай папраўчай калоніі №22, вядомай пад назвай "Воўчыя Норы", адключылі ацяпленне. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы з MAYDAY.

Паводле іх звестак, у калоніі разарвала трубаправодную сістэму пасля маразоў, калі 3 лютага тэмпература паветра апускалася да -25 градусаў.

Цягам апошняга тыдня праваабаронцы паведамлялі пра масавы ціск на палітвязняў у гэтай калоніі: іх адпраўлялі ў ШІЗА. Агулам у калоніі 59 палітвязняў.

Папраўчая калонія №22 размяшчаецца за 20 кіламетраў ад Івацэвічаў на тэрыторыі былой савецкай ваеннай часці. Фактычна яна знаходзіцца на мяжы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, бліжэйшая да яе чыгуначная станцыя — Даманава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.