Чаго чакаць ад справаздачы Ціханоўскай перад КР і ад паездкі ў Кіеў — эфір
Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская будзе трымаць справаздачу перад дэлегатамі Каардынацыйнай рады. Мінулымі справаздачамі такога кшталту засталіся незадаволены практычна ўсе: ад дэлегатаў і журналістаў да экспертаў і, кажуць, самога Офіса Ціханоўскай. Летась таксама не абышлося без арганізацыйных непаразуменняў, але выглядае, што справаздача, прычым публічная, будзе. І гэты выклік “на дыван” кіраўніцы АПК стане “дэмбельскім” акордам гэтага склікання Каардынацыйнай рады. Склікання, якое было досыць скандальным…
Ці атрымалася ў Каардынацыйнай рады трэцяга склікання паказаць сваю неабходнасць як мінімум для дыяспары, і ў чым карысць ад яе дзейнасці? Чаго чакаць ад справаздачы Ціханоўскай, і ці не варта было самой КР неяк адсправаздачыцца перад выбарцамі за тыя факапы, якіх хапала за час працы? Чаго беларусам чакаць ад сустрэчы Зяленскага з Ціханоўскай у Кіеве, і як фармат працы дэмсіл мяняе пераезд Ціханоўскай і часткі яе Офіса ў Варшаву? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў 14:00.