У пятніцу ў Беларусі прагназуюць ападкі на большай частцы тэрыторыі

Снег, ілюстрацыйнае фота

Снег, ілюстрацыйнае фота / vitvesti.by

У пятніцу, 6 лютага, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Уначы месцамі па паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца моцны снег. У асобных раёнах будзе галалёд, слабая завея і слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -2 па паўднёвым захадзе да -13 градусаў па паўночным усходзе краіны. Удзень чакаецца ад 0 да 6 градусаў марозу, па паўночным усходзе будзе 7-9 градусаў ніжэй за нуль.

7 лютага прагназуецца хмарнае надвор'е. Часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па поўдні — з дажджом). Удзень у асобных раёнах чакаюцца моцны снег, мокры снег і наліпанне мокрага снегу. Месцамі будзе галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходняй чвэрці ўмераны, удзень на поўначы — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 па паўднёвым захадзе да -10 градусаў па поўначы краіны. Удзень чакаецца 1-8 градусаў ніжэй за нуль, у заходніх раёнах ад 0 да 1 градуса цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.