Да -30 і аранжавы ўзровень небяспекі. Надвор’е ў Беларусі 1 лютага
Надвор’е ў Беларусі / radiosignal.news
У нядзелю, 1 лютага, у начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра панізіцца да -25…-30°. Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.
Днём будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Месцамі, а на ўсходзе ў многіх раёнах чакаецца лёд на дарогах, на трасах — галалёд. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны.
Тэмпература ноччу складзе -21…-27°С, месцамі да -30°С, у асобных раёнах на поўдні — -18…-20°С. Днём прагноз абяцае ад -11°С на паўднёвым-захадзе да -19°С на паўночным усходзе.
У Мінску 1 лютага будзе -24…-26°С ноччу і -15…-17°С днём. Без ападкаў.