Скандынаўскі антыцыклон верне ў Беларусь маразы ў канцы тыдня
Зіма, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У сераду, 28 студзеня, у Беларусі надвор'е працягнуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса. Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Уначы месцамі, а ў цэнтральных раёнах на большай частцы тэрыторыі чакаецца моцны снег. У многіх раёнах будзе галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Сіноптыкі працягнулі аранжавы ўзровень небяспекі на сераду.
Месцамі будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца пераменных кірункаў слабы.
Тэрмометры на працягу сутак пакажуць ад -8 па поўначы да +2 градусаў па поўдні краіны.
Бліжэй да канца тыдня на Беларусь насунецца антыцыклон са Скандынавіі. Ён прынясе халоднае арктычнае паветра. Ужо ў пятніцу ўначы па поўначы Беларусі будзе да 23 градусаў марозу. У наступныя дні маразы будуць толькі ўзмацняцца.