Уначы ў аўторак у Беларусі будзе да -25

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У аўторак, 20 студзеня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаюцца туман і шэрань, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.

Тэрмометры ўначы пакажуць 14-20 градусаў ніжэй за нуль, месцамі паветра будзе астываць да -25 градусаў. Удзень прагназуецца 6-12 градусаў марозу, месцамі будзе да 15 градусаў са знакам "мінус".

У сераду, 21 студзеня, умовы надвор'я будуць падобныя, толькі ўдзень месцамі па паўночным усходзе краіны чакаецца невялікі кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы складзе -14...-21 градусаў, пры праясненнях — да 26 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі прагназуюць 5-12 градусаў ніжэй за нуль, месцамі да -15 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.