У Мінску пыльнасць паветра перавышае норму ў сем разоў
У Мінску вельмі пыльнае паветра / pexels.com
Высокую пыльнасць паветра зафіксавалі ў Мінску. У цэнтры горада канцэнтрацыя PM2,5 месцамі дасягае амаль 100 мкг/м3 — гэта прыкладна ў сем разоў вышэй за дапушчальны ўзровень.
PM2,5 — гэта драбнюткія цвёрдыя і вадкія часцінкі ў паветры (пыл, дым, сажа) дыяметрам да 2,5 мікраметра. Яны настолькі дробныя, што трапляюць глыбока ў лёгкія і нават кроў, выклікаючы сур'ёзныя праблемы ў арганізме. Заўважыць іх немагчыма, але яны паступова назапашваюцца ў арганізме.
Як адзначае тг-канал "Мінск. Галоўнае", смог у горадзе ўтварыўся ад слабога ветру і пласта цёплага паветра, які "зачыняе" выхлапы машын, ЦЭЦ і заводаў унізе.
Рэкамендуецца па магчымасці скараціць час перабывання на дварэ і акуратна праветрываць памяшканні.