У цэнтры Мінска ў Свіслач злівалі забруджаныя сцёкавыя воды. Відэа
Мінгаркампрыроды пачаў разбор сітуацыі / Скриншот видео
У Сеці з'явілася відэа, дзе брудная вадa трапляе прама ў Свіслач з выхаднога калектарa. Гэта адбылося ў раёне ТЭЦ-2, недалёка ад пачатку вуліцы Маякоўскага.
Спецыялісты ўзялі пробы ў месцы скіду, а таксама вышэй і ніжэй па плыні. На гэты момант скід забруджанай вады спынены. Фактаў гібелі рыбы не зафіксавана.
Прадстаўнікі аварыйных службаў праводзяць агляд калектара і бліжэйшых будаўнічых пляцовак, каб вызначыць крыніцу скіду. Мінгаркампрыроды распачаў разбіральніцтва.