Памер былы палітвязень Дзяніс Сакалоўскі

Дзяніс Сакалоўскі

Дзяніс Сакалоўскі / svaboda.org

Памер былы палітвязень, фігурант справы "Прэс-клуб", Дзяніс Сакалоўскі, піша "Наша Ніва".

Дачка Дзяніса Сакалоўскага, Васіліна Сакалоўская, пацвердзіла інфармацыю пра яго смерць.

— Ня стала майго таты. Яму было ўсяго 47 гадоў. Пакуль дакладна не ведаю, як і што адбылося. Зараз я проста адчуваю боль і мне трэба зразумець, як жыць далей з гэтым. Але хачу, каб пра майго тату пісалі, каб яго ведалі і памяталі людзі. Бо ён быў цудоўным чалавекам, любіў людзей і вельмі шмат зрабіў для журналістыкі і мастацтва, — напісала яна ў Instagram.

Дзяніс Сакалоўскі быў затрыманы 22 снежня 2020 года па справе "Прэс-клуба" і выйшаў з СІЗА 23 жніўня 2021 года. Праз некаторы час ён вымушана паехаў у Германію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.