Імпарт Мінска ў 2025 годзе быў удвая большы за экспарт
Долар / pixabay.com
Адмоўнае сальда Мінска ў знешнім гандлі таварамі ў 2025 годзе перавысіла $9,7 млрд. Гэта больш, чым у цэлым па Беларусі па выніках года, пра гэта паведамляе Белстат.
Агульны аб’ём знешняга гандлю таварамі арганізацый сталіцы ў 2025 годзе склаў крыху больш за $31,5 млрд. У гэтым аб’ёме доля экспарту — толькі каля $11 млрд. Усё астатняе — імпарт.
Паводле дадзеных статыстыкі, у Мінску ў 2025 годзе экспартавалі тавары 3905 кампаній, а імпартавалі — 9904.
Паведамляецца, што ў структуры сталічнага імпарту лідзіруюць спажывецкія тавары з доляй 43,5%. Доля прамежкавых тавараў — 39,8%, інвестыцыйных — 13,8%.