Эканоміка пад прэсам — у чым неспакой Лукашэнкі? Стрым з Кавалкіным

Уладзімір Кавалкін

Уладзімір Кавалкін / Еўрарадыё

У аўторак кіраўнік Беларусі заявіў, што айчынная эканоміка знаходзіцца пад сур'ёзным прэсам. Прычым як з боку Захаду, так і з боку Усходу. Аднак, па яго словах, праблемы ствараюць і самі чыноўнікі. То ўрад і Нацбанк знаходзяцца ў "эйфарыі макраэканамічнай стабільнасці", то Наталля Пяткевіч "буксуе" і не прымае належных рашэнняў. 

Чаму пастаянныя "разборы палётаў" не змяняюць сітуацыю? Што Лукашэнка мае на ўвазе пад "прэсам" з боку Расіі? Як айчынная эканоміка будзе вяртаццаа з ваеннага стану ў рэчаіснасць?

Гэта ды іншае ў сераду ў 16:00 па Мінску абмяркоўваем з эканамістам, кіраўніком праекта "Кошт урада" Уладзімірам Кавалкіным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.