Штурмавік “брат Алег” як прыклад праведнасці: што адбываецца з БПЦ — эфір

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

Асуджанага рэжымам за “дзяржздраду”, а потым вызваленага па незразумелай працэдуры і дэпартаванага з Беларусі ксяндза Генрыха Акалатовіча напаткаў той жа лёс, як і іншых асуджаных палітвязняў: яго маёмасць па рашэнні КДБ была арыштавана, а зараз прадаецца з аўкцыёну. І калі раптам вызваленага з калоніі ксяндза аб’явяць у вышук як “збеглага”, гэта наўрад ці некага здзівіць. А ў гэты час праваслаўны і пралукашэнкаўскі протаіерэй Лемяшонак распавядае вернікам гісторыю “брата Алега” са Свята-Елісавецінскага манастыра, які стаў штурмавіком у расійскім акупацыйным войску, прыводзіць яго як прыклад і жадае “перамогі”… А ў Беларусь едзе “спеўны спецназ” з Расіі.

Чаму рэжым працягвае пераслед асуджаных ксяндзоў нават пасля іх вызвалення, і як да такога паставіцца Ватыкан? Ці не з’яўляюцца расповеды Лемяшонка пра “брата-штурмавіка Алега” прыхаванай агітацыяй ісці па кантракце ў расійскае войска, і пры чым тут хрысціянства? Пра што сведчыць вынік швейцарскага тура гандлярак “святымі сувенірамі” са Свята-Елісавецінскага манастыра, і чаму маўчаць святары пра рэпрэсіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 14:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.