Адарваць Беларусь ад Расіі: ці магчыма гэта сёння, і пры чым тут санкцыі — эфір
Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
BELPOL апублікаваў першую частку спіса беларускіх прадпрыемстваў, якія працуюць на расійскі ваенна-прамысловы комплекс. Прасцей кажучы, дапамагаюць расійскім акупацыйным войскам у іх вайне супраць Украіны. І такіх прадпрыемстваў сотні. Што сведчыць, у тым ліку, і пра фактычна татальную залежнасць беларускай эканомікі ад Расіі. Залежнасць, на фоне якой усе размовы пра імкненне “адцягнуць Беларусь ад Расіі” нават эканамістам падаюцца бессэнсоўнымі.
Што адбываецца на беларускім рынку працы і чаму нават на МАЗе не хапае рабочых? Чым тлумачыцца падзенне прамысловай вытворчасці, і ў чым прычына істэрыкі Тарбіна? Ці сапраўды залежнасць Беларусі ад Расіі ўжо практычна татальная, і ці магчыма сёння “адарваць” Беларусь ад Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы Оптымум на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.