Тыдзень роднай мовы ў Мастацкім музеі адзначаць батлам "Ясенін VS Маякоўскі"
Нацыянальны мастацкі музей / Белсат
Нацыянальны мастацкі музей апублікаваў у сацсетках праграму мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Установа запланавала правесці ажно Тыдзень роднай мовы. Праўда, праграма выклікае пытанні.
Напрыклад, у рамках гэтага тыдня запланаваны паэтычны батл "Ясенін VS Маякоўскі". Яго правядуць студэнты філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта ў рамках выставы "Ясенін. Бясконцая легенда". Ні Маякоўскі, ниі Ясенін, як вядома, па-беларуску не пісалі.
Таксама ў рамках Тыдня роднай мовы мяркуецца правесці майстар-клас па алейным жывапісе "Конь — сімвал усходняга Новага года". Да яго дадасца міні-экскурсія па пастаяннай экспазіцыі Мастацкага музея "Конь у выяўленчым мастацтве".