У Грэнландыі цяпер няма ніводнага грамадзяніна Беларусі

Грэнландыя

Грэнландыя / pixabay.com

На 1 студзеня 2026 года ў Грэнландыі не пражываў ніводны грамадзянін Беларусі. Такі адказ на свой запыт Еўрарадыё атрымала ад галоўнага дарадцы статыстычнага цэнтра аўтаноміі Ларса Педэрсэна.

Аднак, як нам стала вядома раней, летась на востраве дакладна пражывала адна беларуска.

Паводле апошніх звестак, на востраве пражывае каля 56,5 тысячы чалавек. Каля 90% жыхароў аўтаноміі — грэнландскія эскімосы (інуіты), астатнія — пераважна датчане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.