Куба абмяжоўвае палёты на нявызначаны тэрмін

Куба, ілюстрацыйнае фота

Куба, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Вылеты на Кубу абмежаваныя на нявызначаны тэрмін. Беларусаў з вострава будуць забіраць расійскія авіякампаніі.

Прычына — у Кубы заканчваецца паліва, бо пастаўкі нафты ішлі з Венесуэлы. Пасля таго, як Нікалас Мадура быў захоплены спецназам ЗША, на пастаўкі нафты на Кубу ўведзенае эмбарга.

Дарэчы, туркампаніі дагэтуль прадаюць туры на "Выспу свабоды" — ад 5,5 тысяч рублёў на дваіх. У якім парадку будуць вяртаць грошы за ўжо купленыя падарожжы пакуль незразумела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.