Самазнішчэнне: чаму ў асяродку дэмсіл пачалася вайна “не ў той бок” — эфір

Юрый Дракахруст

Юрый Дракахруст

Заявы Марыі Калеснікавай (і маўчанне Віктара Бабарыкі) узмацнілі пазіцыі прыхільнікаў перамоў з рэжымам і зняцця санкцый з Мінска дзеля вызвалення палітвязняў і выцягвання Беларусі і беларусаў з ізаляцыі. А тое, як праходзілі слуханні Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе, зрабіла гучнейшымі галасы тых, хто патрабуе ад яе пацвярджэння легітымнасці і, па выніку, сыходу з пазіцыі лідара. На фоне гэтага апошнім рамантыкам выглядае філосаф Уладзімір Мацкевіч, які спрабуе ўратаваць дэмсілы і дыяспару ад развалу.

Ці сталі на Захадзе больш прыслухоўвацца да заклікаў распачынаць перамовы з рэжымам, і што дае падставы меркаваць, што Лукашэнка такіх перамоў сапраўды хоча? Ці прывядуць гэтым разам перамовы і вызваленне палітвязняў за зняцце санкцый да палітычнай адлігі ўнутры краіны, і ці цікавіць гэта ЗША? Хто выйграе ад “пасоўвання” Ціханоўскай, і як сёння магчыма з карысцю перафарматаваць структуры дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.