Пра “хейт” Калеснікавай і абразы за пошук цырульніка Ціханоўскай — эфір
Ірына Сідорская / Еўрарадыё
Святлана Ціханоўская з часткай свайго Офіса ўжо пераехала з Вільні ў Варшаву. І цяпер арганізоўвае сваю працу і працу сваёй каманды на новым месцы. Але арганізоўваць трэба не толькі працу, але і побыт. І лягчэй вырашыць гэта “па рэкамендацыі мясцовых”. Вось якраз па рэкамендацыю наконт цырульніка, касметолага і трэнера па боксе ў Варшаве Ціханоўская праз Threads звярнулася да сваіх падпісчыкаў. Атрымала ў адказ не толькі парады ды рэкамендацыі, але і хейт з абразамі. А таксама зневажальныя каментары ў абмеркаваннях пад адпаведнай публікацыяй у беларускім СМІ.
Чаму звычайны “бытавы” допіс выклікаў столькі негатыўнай рэакцыі, і чаму, па меркаванні часткі каментатараў, жанчына-палітык не мае права на побыт? Чаму гэтая гісторыя насамрэч не пра цырульню і манікюр, і пры чым тут медыя? Чым айчынныя медыя не дагадзілі Калеснікавай, і чаму любая крытыка ці нязгода з яе выказваннямі аўтаматычна запісваецца ў хейт? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у 13:00.