Выяву чалавечай ступні працы Мікеланджэла прадалі за $27 млн
Малюнак з выявай чалавечай ступні працы Мікеланджэла / Christie's
Невялікі малюнак з выявай чалавечай ступні працы Мікеланджэла прадалі на аўкцыёне Christie's за $27,2 млн. Як піша BBC, стартавы кошт складаў усяго $1,5 млн.
Прычына такога ўзлёту кошту — наяўнасць подпісу аўтара і рэдкасць лота. Імя пакупніка самай дарагой на гэты момант графічнай працы Мікеланджэла не раскрываецца.
Эксперты высветлілі, што малюнак з'яўляўся падрыхтоўчым эцюдам да фрэсак столі Сікстынскай капэлы. На лісце чырвоным і чорным вуглём намалявана правая ступня "Лівійскай сівілы" — адной з фігур знакамітага цыклу.