Гутэрыш кажа, што ААН на мяжы фінансаваха краху

ААН

ААН / Канцылярыя прэзідэнта Польшчы

ААН знаходзіцца "на мяжы немінучага фінансавага краху", заявіў генеральны сакратар Антоніа Гутэрыш у лісце ўсім амбасадарам пры арганізацыі.

Прычына ў запазычанасцях па ўзносах з боку некаторых краін. Свой унёсак у бюджэт арганізацыі на 2026 год зрабілі пакуль толькі 36 дзяржаў са 193, якія ўваходзяць у ААН. Большасць праблем утварыліся праз запазычанасць ЗША — краіна вінная амаль 2,2 млрд долараў.

ЗША былі найбуйнейшым донарам АНН, але адмовіліся плаціць унёскі ў рэгулярны бюджэт і бюджэт міратворчых аперацый, а таксама выйшлі з шэрагу агенцтваў, назваўшы іх працу "марнай тратай грошай падаткаплацельшчыкаў". Некалькі іншых членаў арганізацыі маюць запазычанасць або проста адмаўляюцца плаціць.

У сваім лісце Гутэррыш напісаў, што ААН і раней сутыкалася з фінансавымі крызісамі, але цяперашняя сітуацыя "катэгарычна адрозніваецца". Прыкладам, у штаб-кватэры кампаніі ў Жэневе так адчайна намагаюцца зэканоміць, што рэгулярна адключаюць эскалатары і зніжаюць узровень ацяплення.

Або ўсе дзяржавы-члены павінны выконваць свае абавязкі па поўнай і своечасовай аплаце, або кардынальна перагледзець правілы фінансавання АНН, каб прадухіліць фінансавы калапс, кажа Гутэрыш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.