ЕС рыхтуецца заблакаваць гандлёвую здзелку з ЗША
Урсула фон дэр Ляйен і Дональд Трамп / Getty Images
Прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) Манфрэд Вэбэр заклікаў адкласці ратыфікацыю пагаднення, заключанага мінулым летам Урсулай фон дэр Ляйен, піша Bloomberg.
17 студзеня 2026 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра ўвядзенне 10-працэнтнага тарыфу з 1 лютага 2026 года на тавары васьмі еўрапейскіх краін, якія падтрымалі Грэнландыю супраць амерыканскіх прэтэнзій на гэту дацкую тэрыторыю. Пошліны вырастуць да 25%, пакуль "не будзе дасягнута дамоўленасць аб поўнай і канчатковай куплі Грэнландыі".
Раней Еўрасаюз заключыў гандлёвую здзелку з ЗША. Паводле яе ўмоў, Злучаныя Штаты ўстанавілі тарыф у 15% на большасць тавараў з ЕС у абмен на адмену Еўрасаюзам пошлін на прамысловыя тавары і некаторыя сельскагаспадарчыя прадукты ЗША.
Здзелка не была цалкам рэалізаваная, бо патрабуе ўхвалення Еўрапейскага парламента, дзе ЕНП з’яўляецца найбуйнейшай фракцыяй.
Яе лідара падтрымаў Бернд Ланге, кіраўнік камітэта Еўрапарламента па міжнародным гандлі, які заявіў, што "відавочна, нацыянальны суверэнітэт любой краіны павінен паважацца ўсімі партнёрамі па гандлёвай здзелцы".
У сваю чаргу дацкі еўрадэпутат Пер Клаусэн сабраў 30 подпісаў пад лістом з патрабаваннем "замарозіць" здзелку.
"Было б надзвычай дзіўна, калі б мы зараз заключылі пагадненне з ЗША. Гэта быў бы выразны сігнал, што ЕС гатовы выкарыстоўваць інструменты супраць агрэсіі Вашынгтона", — сцвярджае палітык.
Прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен папярэдзіла: "Тарыфы падарвуць трансатлантычныя адносіны і створыць рызыку небяспечнай спіралі дэградацыі".
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон назваў пагрозы Трампа "непрымальнымі".