Завод па вытворчасці боепрыпасаў будуецца са шматлікімі парушэннямі бяспекі
Ракеты для РСЗА "Град" / Wiki
Будаўніцтва завода ў Слуцкім раёне для вытворчасці артылерыйскіх і рэактыўных боепрыпасаў вядзецца са мноствам парушэнняў нормаў бяспекі, што ставіць пад пагрозу як персанал прадпрыемства, так і жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў. Пра гэта гаворыцца ў новым матэрыяле BELPOL.
Праект рэалізуецца ўладамі Беларусі ў рэжыме спешкі — з мэтай паспець запусціць вытворчасць да магчымай змены сітуацыі на фронце ва Украіне. У выніку праектаванне і будаўніцтва вядуцца паралельна.
Праекціроўшчык — УП "Белпрампраект" — паводле інфармацыі BELPOL, не мае досведу працы з аб’ектамі такога тыпу і выкарыстоўвае састарэлыя расійскія стандарты, якія ўжо прыводзілі да выбухаў на аналагічных прадпрыемствах у Расіі.
Абмежаваны бюджэт праекта прыводзіць да эканоміі на будаўнічых матэрыялах, якія пры гэтым не правяраюцца на агнястойкасць.
Як сцвярджае BELPOL, на прадпрыемстве не прадугледжаны сістэмы аўтаматычнага пажаратушэння на складах выбуховых рэчываў. Патрабаванне МНС, вылучанае ў красавіку 2025 года, з’явілася ўжо пасля выканання каля 90% будаўніча-мантажных работ і фактычна было праігнаравана.
МНС зафіксавала 12 парушэнняў толькі за кастрычнік 2025 года, аднак іх "выпраўленне" носіць выключна фармальны характар.
Дарогі, што знаходзяцца паблізу аб’екта, плануецца канфіскаваць для патрэб працы завода.
Поўную версію расследавання глядзіце тут: