56 тысяч сем’яў пад Кіевам засталіся без святла пасля чарговай расійскай атакі
Блэкаўт пад Кіевам / Reuters
Ноччу 17 студзеня Расія запусціла па Украіне 115 беспілотнікаў, паведамілі ў Паветраных сілаў ЗСУ. ПВА знішчылі 96 з іх, але 16 БПЛА дасягнулі мэтаў. У Кіеўскай вобласці без электраэнергіі засталіся дзясяткі тысяч сем’яў.
Па дадзеных ЗСУ, беспілотнікі запускалі з расійскай тэрыторыі, а таксама з акупаванага Данецка. Прыкладна 75 з агульнай колькасці дронаў складалі "шахеды".
У выніку начной атакі сур’ёзна пацярпела энергетычная інфраструктура Кіеўскай вобласці. Без электразабеспячэння засталіся 56 тысяч сем’яў Бучанскага раёна, паведаміла энергетычная кампанія ДТЭК.
Энергетыкі адразу ж пачалі аднаўленне аб’ектаў крытычнай інфраструктуры, сітуацыю ўскладняюць маразы. 629 брыгад энергетыкаў працуюць бесперапынна.