На новай перспектыўнай схеме мінскага метро прыбралі шэсць станцый
На сайтах транспартных і праектных арганізацый адсутнічаюць схемы перспектыўнага развіцця мінскага метро / LookByMedia
Выданне "Беларусь сёння" ў адным са сваіх матэрыялаў апублікавала схему перспектыўнага развіцця метро, на якой адразу не паказаныя шэсць станцый. На гэта звярнуў увагу рэсурс Blizko.by.
На новай схеме адсутнічаюць наступныя станцыі:
"Смаленская" на 1-й лініі (за станцыяй "Уручча");
"Чырвоны Бор" на 2-й лініі (за станцыяй "Каменная Горка");
"Шабаны" на 2-й лініі (за станцыяй "Магілёўская");
"Праспект Пераможцаў" (яна ж "Прафсаюзная") на 3-й лініі (паміж станцыямі "Юбілейная" і "Праспект Машэрава" / "Пераспа");
"Арлоўская" (яна ж "Кіеўскі сквер") на 4-й лініі (паміж станцыямі "Старавіленская" і "Парк Дружбы Народаў");
"Сурганава" (яна ж "Палітэхнічная") на 4-й лініі (паміж станцыямі "Парк Дружбы Народаў" і "Дом друку").
Таксама Blizko.by адзначае, што цяпер на сайтах транспартных і праектных арганізацый увогуле няма схем перспектыўнага развіцця мінскага метро.
Нават на сайце Мінскага метрапалітэна ў раздзеле "Перспектывы развіцця" размешчана толькі тэкставае апісанне таго, якім стане сталічнае метро ў будучыні.