У метро пракаментавалі асыпанне фарбы на сценах новых станцыяў

Станцыя метро "Аэрадромная"

Станцыя метро "Аэрадромная" / паблік у threads.com

У мінскім метрапалітэне пракаментавалі фота з аблупленымі сценамі, якія разляцеліся па інтэрнэце. Напярэдадні іх апублікаваў у Threads адзін са сталічных паблікаў.

На фота былі станцыі "Аэрадромная" і "Слуцкі Гасцінец", дзе са сцен абсыпалася фарба. Між тым, яшчэ не прамінуў і год пасля ўвядзення станцый у эксплуатацыю.

У мінскім метрапалітэне пацвердзілі праблему са сцяной, але толькі на адной станцыі — "Аэрадромнай"

"Нашы работнікі адразу гэта заўважылі, і ў ноч з 28 на 29 лістапада спецыялісты зачысцілі гэты ўчастак. Паколькі гэты аб'ект знаходзіцца на гарантыі, прадстаўнікі метрапалітэна звярнуліся да арганізацыі, якая забяспечвае гарантыйнае абслугоўванне. Яна будзе праводзіць комплекс мерапрыемстваў па ліквідацыі заўваг", — удакладніў у каментары інфармагенцтву "Мінск-Навіны" афіцыйны прадстаўнік прадпрыемства Андрэй Дроб.

А фатаграфію са станцыі "Слуцкі Гасцінец" ён назваў архіўнай — цяпер там усё ў парадку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.