На апошні цягнік не спозніцеся: вось, як будзе працаваць метро ў навагоднюю ноч
Запішыце графік працы метро ў Новы год, як знойдзеце! / pixabay
Мінскі метрапалітэн змяніў графік руху, каб у навагоднюю ноч вы не спяшаліся на апошні цягнік.
У ноч з 31 снежня на 1 студзеня метро будзе прымаць пасажыраў да 4 гадзін раніцы. Дзверы на станцыях "Няміга", "Кастрычніцкая" і "Купалаўская" зачыняцца на ўваход толькі ў 4:15.
І нават калі вы спазняецеся на апошні цягнік, захоўвайце спакой, хутка прыйдзе першы! Метро зноў адкрыецца ўжо ў 5:30.
Інтэрвалы руху цягнікоў з 00:00 да 4:00 1 студзеня — 6 хвілін. Ледзь даўжэй прыйдзецца чакаць цягніка на 3–яй (зялёнай) лініі — 8,5 хвіліны.