У Гродне прадаюць самалёты — і каштуюць яны танней за новыя аўтамабілі
Ан-2 / russianplanes.net
На электронныя таргі выстаўленыя два самалёты Ан-2, якія раней належалі ААТ "Авіякампанія Гродна". Абодва — легендарныя савецкія "кукурузнікі", якія дзесяцігоддзямі выкарыстоўваліся ў сельскай гаспадарцы і авіяцыі малой далёкасці.
Цяпер у іх ёсць шанец пачаць новае жыццё — калі, вядома, знойдзецца пакупнік са сваім аэрадромам ці хаця б вялікім ангарам. Таргі пройдуць 29 студзеня 2026 года ў фармаце электроннага аўкцыёну.
Што прадаюць:
Лот № 1 — планёр Ан-2 EW-84727. Самалёт 1983 года выпуску, укамплектаваны авіяцыйным рухавіком АШ-62ІР. Пачатковы кошт — 55 568,09 рубля (з ПДВ).
Лот № 2 — планёр Ан-2 EW-07428. Ён ужо размяняў паўстагоддзя — 1973 года выпуску. Гэты самалёт таксама абсталяваны рухавіком АШ-62ІР. Пачатковы кошт — 46 014,84 рубля (з ПДВ).