На выезд у Польшчу стаяць дзясяткі аўтобусаў

Аўтобусная чарга перад пунктам пропуску "Брэст" 

Аўтобусная чарга перад пунктам пропуску "Брэст"  / t.me/granica_bypl

Паводле звестак Памежнага камітэта Беларусі, па стане на 10 гадзін раніцы 6 студзеня ў чарзе ў памежным пункце пропуску "Брэст" на выезд з нашай краіны стаяў 81 аўтобус і 830 легкавікоў.

У памежных чатах пасажыры актыўна абмяркоўваюць, як скарыстацца магчымасцю перасесці ў аўтобусы, якія стаяць бліжэй да Польшчы. Гэта каштуе 50 еўра. У выніку праходжанне мяжы займае каля 10 гадзін. Прайсці мяжу з Польшчы ў Беларусь — каля трох гадзін.

Як паведамляюць кіроўцы легкавікоў, ад пастаноўкі ў электронную чаргу да выкліку аўтамабіля на мяжу праходзіць каля сутак. Кантроль удаецца прайсці за тры-чатыры гадзіны.

Чэргі легкавікоў на выезд з Беларусі ёсць таксама ў Бераставіцы (108) і Брузгах (180). Больш нідзе чэргаў на выезд з Беларусі ў Еўрасаюз зранку 6 студзеня не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.