Вялікае вызваленне: якім стане 2026 год для беларусіх палітвязняў — эфір
Настасся Касцюгова / Еўрарадыё
Новы год Трамп пачаў са “спецаперацыі” ў Венесуэле. І хоць вайсковая стадыя яе не зацягнулася, але колькі ўвагі прэзідэнта ЗША сітуацыя ў гэтай краіне будзе адцягваць у далейшым, прадказаць складана. А ёсць яшчэ Куба, Калумбія, Грэнландыя, на якія таксама распаўсюджваецца інтарэс Трампа і яго адміністрацыі. Адпаведна, увага Вашынгтона да Беларусі можа зменшыцца да мінімума, за якім працэс вызвалення палітвязняў не будзе бачным.
Як міжнародныя падзеі ўплываюць на акыўнасць перамоўнага трэку Вашынгтон-Мінск і ці варта непакоіцца з-за падзеяў у Венесуэле? Ці будзе вялікае вызваленне і ці не адмовіцца Лукашэнка ад кантактаў з Трампам? Ці не ставіць сітуацыя ў свеце крыж на спадзяваннях наконт павольнай лібералізацыі рэжыму Лукашэнкі праз перамовы з ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова. Праграма выходзіць раз на два тыдні.