Суд для Лукашэнкі: ці магчымы паўтор венесуэльскага сцэнару ў Беларусі — эфір
Яўген Красулін
Забіваць ці выкрадаць прэзідэнтаў — гэтым у Лацінскай Амерыцы нікога не здзівіш. І нават калі гэта робіцца па загадзе ці наўпрост сіламі іншых дзяржаў. Традыцыя. Іншая справа, наколькі гэта дазваляе не проста прывесці да ўлады свайго кандыдата, а змяніць палітычны лад у краіне… Асабліва, калі гэта робіць дзяржава, якую не любіць і эліта, і проста народ краіны, прэзідэнта якой вырашылі “замяніць”.
Ці сапраўды выкрадаць і забіваць палітыкаў у краінах Паўднёвай Амерыкі справа звыклая і чым адметная сённяшняя сітуацыя ў Венесуэле? Ці будзе Трамп дэмакратызаваць Венесуэлу і ці магчыма гэта зрабіць знешяму гульцу? Ці магчымы паўтор венесуэльскага сцэнару ў Беларусі і лёс Мадуры для Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.