"Гэта нашае паўшар'е" — Дзярждэп ЗША

Фота з акаўнту Дзярждэпартамэнта ЗША

Фота з акаўнту Дзярждэпартамэнта ЗША / x.com/StateDept

Злучаныя Штаты разглядаюць усё Заходняе паўшар'е як сферу свайго ўплыву і намераныя "задзейнічаць усе сродкі для выкаранення пагроз ва ўласным рэгіёне свету". Пра гэта заявілі ў Дзярждэпартаменце ЗША. 5 студзеня ведамства апублікавала ў сацсетцы X пост з фатаграфіяй Дональда Трампа і подпісам: "Гэта нашае паўшар'е, і прэзідэнт Трамп не дазволіць паставіць пад пагрозу нашу бяспеку".

Пазней на сайце Дзярждэпа з'явіліся выказванні дзяржсакратара Марка Рубіа. Ён, у прыватнасці, згадаў пра аперацыю ЗША ў Венесуэле, "у выніку якой быў паспяхова арыштаваны абвінавачаны ў наркатэрарызме былы нелегітымны дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура".

Таксама ў Дзярждэпе паведамілі, што Рубіа падтрымлівае Трампа ў "прадухіленні таго, каб Заходняе паўшар'е ператварылася ў прытулак для наркагандляроў, іранскіх стаўленікаў або варожых рэжымаў, якія пагражаюць нашай нацыянальнай бяспецы". Дзяржсакратар заявіў, што Штаты выкарыстаюць "усе сродкі для выкаранення гэтых пагроз ва ўласным рэгіёне свету".

Таксама дзяржсакратар падкрэсліў, што ЗША "не дазволяць заходняму паўшар'ю стаць аператыўнай базай для праціўнікаў, канкурэнтаў і сапернікаў Злучаных Штатаў".

Ён спаслаўся на стратэгію нацыянальнай бяспекі, прынятую адміністрацыяй Трампа. 33-старонкавы дакумент быў апублікаваны ў снежні. У ім вельмі шмат увагі надаецца Лацінскай Амерыцы, Карыбскаму рэгіёну ды іншым суседзям ЗША. У стратэгіях ранейшы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.