Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Раством
Святлана Ціханоўская / screenshot
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да беларусаў з віншаваннямі з праваслаўным Раством.
“Дарагія! Віншую з Раством кожнага, хто свякуе сёння гэты асаблівы дзень. Гэта час святкавання дабрыні, любві і веры. Час, калі мы можам падумаць пра сваё жыццё і адчуць удзячнасць за ўсё, што маем.
Я спадзяюся, што ў гэты цудоўны дзень кожны з вас мае побыч блізкіх, з якімі можна падзяліцца цеплынёй свята. А калі сёння вы без родных побач — хай знойдзецца тое, што падорыць вам крыху каляднага настрою і душэўнага спакою.
Няхай гэты час прынясе ў ваш дом мір і напоўніць сэрцы надзеяй і святлом. З Божым Нараджэннем!”