Больш за 200 чалавек атрымалі траўмы пры катанні на цюбінгах

Цюбінг, ілюстрацыйнае фота

Цюбінг, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Ва ўстановы аховы здароўя ад пачатку зімы звярнуліся ўжо больш за 200 дзяцей і дарослых са скаргамі на траўмы, атрыманыя ў выніку катання з горак на цюбінгах, лядзянках, санках. Такую статыстыку прыводзіць Мінздароўя.

У РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ад пачатку сезона даставілі 94 дзіцяці з цюбінгавымі траўмамі, а ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі — 14 дзяцей.

У ведамстве кажуць, што вялікая колькасць траўмаў зарэгістраваная ў Мінску, а таксама ў Мінскай, Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях.

"Высокая хуткасць і некіравальнасць цюбінга або лядзянкі, немагчымасць своечасова затармазіць пры спуску ў большасці выпадкаў прыводзіць да сур'ёзных траўмаў, а часам і да гібелі людзей", — перасцерагаюць медыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.