Статкевіча баяліся лячыць без дазволу Лукашэнкі
Мікалай Статкевіч / фота Марыны Адамовіч
Улады нарэшце пракаментавалі "памілаванне" Міколы Статкевіча. Аказваецца, "рашэнне" Лукашэнка прыняў "ужо даўно", але палітвязень сам "вярнуўся ў турму".
А цяпер, калі ў Статкевіча пачаліся праблемы са здароўем і сваякі папрасілі адпусціць яго дадому, Лукашэнка быццам бы злітаваўся яшчэ раз.
Пра вызваленне Статкевіча выказалася прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Паводле яе, за кратамі ў палітыка здарыўся інфаркт галаўнога мозга. Лукашэнку паведамілі пра гэта, "і кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне аб яго неадкладным пераводзе ў лякарню, дзе была забяспечаная ўся неабходная і своечасовая дапамога — яго выратавалі".
Чаму вязня з інсультам не маглі перавесці ў лякарню без рашэння Лукашэнкі, Эйсмант не ўдакладніла.