Статкевіч на волі, Лукашэнка не можа забыцца пра 2020-ы — стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Тыдзень у беларускіх уладаў атрымаўся такі сабе. Расіяне вяртаюць мытны кантроль на мяжы з Беларуссю, каб абараніць(!) свой рынак ад беларускіх тавараў. Рыжанкова не пусцілі ў Вашынгтон. А Лукашэнку давялося апраўдвацца за выключанае вулічнае асвятленне і чарговы раз перажываць траўму 2020 года.
Затое ён выпусціў з-за кратаў Міколу Статкевіча, якога, аказваецца, "памілаваў" яшчэ паўгода таму.
Абмяркоўваем галоўныя тэмы і падзеі палітыкі і эканомікі Беларусі і свету з блогерам Аляксандрам Кныровічам.