За беспілотнікі ў Беларусі пакаралі больш за 40 чалавек

Дрон, ілюстрацыйнае фота

Дрон, ілюстрацыйнае фота / nitprocomposites.com

Да адміністрацыйнай адказнасці за выкарыстанне беспілотнікаў у Беларусі прыцягнулі ўжо больш за 40 чалавек. Крымінальны артыкул пакуль не выкарыстоўваўся. Пра гэта расказаў прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Мікалай Кротаў.

У Беларусі ўказам Лукашэнкі №297 фізічныя асобы не маюць права не толькі выкарыстоўваць дроны, але і захоўваць іх. Да 27 сакавіка 2024 года ўладальнікі беспілотнікаў мусілі перадаць іх "на захоўванне ва ўпаўнаважаную арганізацыю грамадзянскіх БЛА і авіямадэляў".

У лістападзе 2025-га набыў моц закон, які вызначае адміністрацыйную адказнасць за ўвоз, выкарыстанне і выраб дронаў. Крымінальная адказнасць наступае за паўторныя дзеянні, учыненыя пасля адміністрацыйнага спагнання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.