Ад пачатку лютага ў Беларусь заляцелі тры расійскія ўдарныя дроны

Дрон, ілюстрацыйнае фота

Дрон, ілюстрацыйнае фота / Суспільне Чернігів

У Гомельскай вобласці цяпер не фіксуюцца масавыя залёты расійскіх дронаў, як гэта было раней пры нападах па тэрыторыі Украіны. Але апошнім часам выпадкі такіх залётаў сталі больш частымі. Пра гэта піша выданне "Флагшток" на аснове аналізу ўкраінскіх маніторынгавых каналаў.

Ад пачатку лютага былі ўжо як мінімум тры інцыдэнты. Апошні з іх здарыўся зранку 7 лютага. Украінскія каналы паведамілі ў 6:49, што адзін дрон вылецеў у Гомельскую вобласць праз Чарнобыль. А ў 7:13 з'явілася паведамленне, што беспілотнік ляціць курсам на Чарнобыль з Беларусі. Можна меркаваць, што гэта быў адзін і той самы беспілотнік.

6 лютага паведамлялася, што расійскі дрон рухаецца з Беларусі курсам на Оўруч. Пра месца і часу залёту дрона ў Беларусь не паведамлялася.

5 лютага ў Беларусь залятала пара беспілотнікаў. Яны рухаліся ўздоўж мяжы, каб накіравацца на Кіеўшчыну альбо Жытоміршчыну. Пра іх далейшы лёс нічога не вядома.

За ўвесь студзень было зафіксавана восем выпадкаў залёту расійскіх дронаў у Беларусь. У снежні 2025-га не было ніводнага пацверджанага факту перасячэння беларускай мяжы, а ў лістападзе — чатыры залёты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.