Стваральніца беларускага агенцтва пракаментавала згадкі ў файлах Эпштэйна

Джэфры Эпштэйн

Джэфры Эпштэйн / Neil Rasmus / Patrick McMullan via Getty Images

Стваральніца беларускага мадэльнага агенцтва Тамара Ганчарова заявіла, што да дзейнасці скандальна вядомага фінансіста Джэфры Эпштэйна ні яна асабіста, ні агенцтва дачынення не маюць.

Лісты ад мадэльнага агенцтва "Студыя Тамара" знайшліся сярод апублікаваных файлаў амерыканскага фінансіста. Гаворка ў іх нібыта ішла пра ўладкаванне мадэляў за мяжой. З улікам скандалаў вакол імя Эпштэйна гэтая перапіска атрымала неадназначны характар.

Ганчарова сцвярджае, што не мае дачынення да гандлю людзьмі.

"Праца нашых мадэляў за мяжой арганізоўваецца ў дакладнай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на падставе ліцэнзіі аб працаўладкаванні за мяжой, выдадзенай МУС Рэспублікі Беларусь. Дагаворы аб працаўладкаванні за мяжой, якія заключаюцца, рэгіструюцца ва Упраўленні па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама",заяўляе яна ў сваім акаўнце ў Інстаграме.

Ганчарова кажа, што гэта была дзелавая перапіска з агенцтвам мадэляў Mademoiselle, дзе студыя прапаноўвала беларускіх мадэляў для працы ў Парыжы. Чаму гэтыя лісты трапілі ў файлы Эпштэйна, ёй невядома і незразумела.

Таксама яна падкрэслівае, што незнаёмая з асобамі, якія неяк "пацярпелі ад дзейнасці Эпштэйна або якім-небудзь чынам датычныя да дзейнасці Эпштэйна".

Стваральніца беларускага агенцтва пракаментавала згадкі ў файлах Эпштэйна
Допісы Тамары Ганчаровай у Інстаграме
Стваральніца беларускага агенцтва пракаментавала згадкі ў файлах Эпштэйна
Допісы Тамары Ганчаровай у Інстаграме

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.